Перысташчэлепныя
Перысташчэлепныя, крылашчэлепныя, перыстажабравыя (Pterobranchia) — клас другаснаротых жывёл тыпу паўхордавых. Біялагічнае апісаннеТрапляюцца на глыбінях ад 100 да 650 м. Жывуць прымацаванымі да субстрату, утвараюць калоніі (акрамя атубарый). Кормяцца фіта- і зоапланктонам. Цела даўжынёй да 1,4 см. Змяшчаецца ў доміку або трубцы, па паверхні якіх жывёлы могуць перамяшчацца. Расшыраны залозісты галаўны шчыток на пярэднім канцы цела (хабаток) служыць для поўзання і выдзяляе рэчыва для пабудовы доміка. На сярэднім аддзеле цела — каўнерыку 1-8 пар перыстых шчупальцаў, пакрытых раснічкамі, якія выконваюць функцыю дыхання (адсюль назва) і збірання кармавых часціц. Рот на брушным баку цела. Кішэчнік петлепадобны. Раздзельнаполыя, размнажэнне палавое і бясполае (пачкаванне), ёсць гермафрадыты. Лічынкі свабоднаплаваючыя і поўзаючыя. КласіфікацыяПадзяляюцца на 2 атрады, 3 роды: атубарыі (пашыраны каля берагоў Японіі), рабдаплеўры (ва ўсіх акіянах) і цэфаладыскусы (у Антарктыцы), 22 віды.
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia