Перэхіль

Сеўта і Перэхіль (у кружочку)

Перэхіль (ісп.: Perejil; неафіцыйная назва на араб. ليلةЛэйла — «ноч») — малюсенькі скалісты астравок, размешчаны ў Гібралтарскім праліве, у 200 метрах ад узбярэжжа Марока, у 5 км ад Сеўты. Востраў належыць Іспаніі (Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі), аднак яго прыналежнасць аспрэчваецца Марока. Іспанскі суверэнітэт над востравам абгрунтоўваецца тым, што востраў не быў згаданы ў дагаворы аб наданні незалежнасці Марока.

Востраў маі каля 500 м у даўжыню і каля 300 м у шырыню. Востраў незаселены. Тэрыторыя складае 0,15 км². Максімальная вышыня над узроўнем мора 74 м.

Этымалогія

Perejil па-іспанску «пятрушка»; англійская назва Parsley з'яўляецца прамым перакладам іспанскай назвы. Аднак насамрэч назва вострава, відаць, не звязана з раслінай, а паходзіць ад скажонага Perez Gil («Перэс Хіль») — імя заваёўніка і першага ўладальніка.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya