Петыцыя аліўкавай галінкі
Петыцыя аліўкавай галінкі (англ.: Olive Branch Petition) — адозва да брытанскага караля ад імя Другога Кантынентальнага кангрэсу з прапановай спыніць баявыя дзеянні паміж каралеўскімі войскамі і амерыканскай рэвалюцыйнай арміяй. Дакумент распрацаваў адзін з удзельнікаў Кангрэса — Джон Дыкінсан, 5 ліпеня 1775 года, а 8 ліпеня 1775 года Петыцыя накіравана каралю Георгу ІІІ. Кароль адмовіўся пачаць перамовы з Кангрэсам і вырашыў пакараць паўстанцаў[1]. Назва «Петыцыя аліўкавай галінкі» паходзіць ад сімвала міру — аліўкавай галінкі. Петыцыя напісана напышлівай мовай і адрасавана толькі каралю, запэўнівае яго, што жыхары 13 паўночнаамерыканкіх калоній вядуць баявыя дзеянні не супраць караля, а бароняцца ад прыгнёту яго міністраў; караля ласкава просяць адмяніць непапулярныя законы, якія прывялі да непарадкаў у калоніях. Калі кароль Георг ІІІ праігнараваў Петыцыю, удзельнікі Кангрэса аб’ядналіся вакол рэвалюцыйнай часткі дэлегатаў і з часам Петыцыю стараліся згадваць радзей. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia