Плевен (абшчына)
Плевен (балг.: Община Плевен) — абшчына ў Балгарыі. Уваходзіць у склад Плевенскай вобласці. ГеаграфіяАбшчына Плевен знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Ніжнедунайскай узгорыстай раўніны, у цэнтральнай частцы поўдня вобласці. Мяжуе з абшчынамі Плевенскай вобласці: на захадзе з абшчынай Долні-Дыбнік, на паўночным захадзе з абшчынай Долна-Мітраполія, на поўначы з абшчынай Гулянцы, на паўночным усходзе з абшчынай Нікапал, на ўсходзе з абшчынай Леўскі, на паўднёвым усходзе з абшчынай Пордзім. Паўднёвая мяжа тэрыторыі абшчыны праходзіць па адміністрацыйнай мяжы вобласці з Ловецкай вобласцю. Плошча тэрыторыі абшчыны — 812,098 км². Адміністрацыйны цэнтр абшчыны — абласны цэнтр, горад Плевен, які знаходзіцца за 170 км ад сталіцы краіны — горада Сафія, за 320 км на захад ад чарнаморскага ўзбярэжжа, за 30 км на поўдзень ад ракі Дунай і а адлегласці каля 70 км ад Балканскіх гор. Па тэрыторыі абшчыны працякае шэраг рэк правабярэжнай часткі басейна Дуная — найбуйнейшыя з іх рака Віт і рака Тучанішка. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia