Плоўдзіўскі антычны тэатр
Плоўдзіўскі антычны тэатр — адзін з найбольш добра захаваўшыхся рымскіх тэатраў , размешчаны ў цэнтры горада Плоўдзіў, Балгарыя. Як мяркуецца, ён быў пабудаваны ў канцы праўлення імператара Траяна[1]. Тэатр быў выяўлены падчас археалагічных раскопак, якія праводзіліся з 1968 год 1979. Тэатр можа змяшчаць ад 5000 да 7000 гледачоў, і працягвае выкарыстоўвацца ў цяперашні час.[2][3] РазмяшчэннеТэатр размешчаны ў Старым горадзе Плоўдзіва, у седлавіне паміж пагоркамі Таксім і Джамбаз. АпісаннеМесцы для гледачоў арыентаваны на поўдзень, да старажытнага гораду ў нізіне і Радопскіх горах. Тэатр ўяўляе сабой паўкола з вонкавым дыяметрам 82 метра. Дзеліцца на глядзельную залу (аўдыторыюм) і сцэну (архестра). Глядзельная зала выдаўблена ў схіле пагорка. Зона для гледачоў (кавеа) складаецца з 28 канцэнтрычных шэрагаў мармуровых сядзенняў, якія падзеленыя праходам на два ярусы. Верхні ярус перасякаюць вузкія радыяльныя лесвіцы. Месцы для гледачоў атачаюць падковападобную сцэну дыяметрам 26,64 м[4]. Сцэнічныя памяшкання (скена) размешчаны на поўдзень ад асноўнай сцэны. Яны маюць 3 паверхі, якія падтрымліваюцца калонамі. Праскеній (сцяна за сцэнай) мае вышыню 3,16 м і дэкараваны іанічнай мармуровай каланадай. Фасад скены, звернуты ў глядзельную залу, складаецца з двухузроўневага порціка, на першым узроўні якога знаходзяцца калоны іанічнага ордэра, а на другім — рымска-карынфскага ордэра. На фасадзе скены — 3 сіметрычна размешчаных партала. Уваход у орхестру злучае кавеа і сцэнічныя памяшкання. Крыты праход пачынаецца ў цэнтры архестры і вядзе праз сцэнічныя памяшкання вонкі. Іншы крыты праход пачынаецца ў цэнтральнай частцы верхняга шэрагу глядзельнай залы і злучае кавеа з Трымонцыюмам . Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia