Плімуцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Плімуцкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Plymouth State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Плімут, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША. Вучэльня была заснавана як Плімуцкая нармальная школа ў 1871 годзе. З таго часу яна ператварылася ў педагагічны каледж, дзяржаўны каледж і, нарэшце, у дзяржаўны ўніверсітэт у 2003 годзе. У цяперашні час універсітэт мае 19 акадэмічных дэпартаментаў. У кожным дэпартаменце ёсць некалькі розных варыянтаў навучання і адукацыйных праграм. Самыя папулярныя спецыяльнасці — бізнес і адукацыя. Іншыя папулярныя спецыяльнасці ўключаюць фізічнае выхаванне, навукі аб здароўі, мастацтва, сацыяльныя навукі, псіхалогію і камунікацыі. З восені 2017 года ўніверсітэт перайшоў на «кластарную мадэль» з сямю міждысцыплінарнымі напрамкамі замест традыцыйных факультэтаў або каледжаў. Кластары:
Гл. таксамаСпасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia