Плошча паверхні возера складае 0,87 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,2 м, сярэдняя 6,9 м. Даўжыня возера 2,56 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 6,58 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,01 млн м³, плошча вадазбору 14,6 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера стромкія, маюць вышыню да 17 м. На поўдні і поўначы вышыня схілаў складае 5—8 м. На захадзе схілы разараныя, на ўсходзе знаходзяцца пад выпасам. Берагі возера нізкія, на паўночным захадзе — сплавінныя. Берагавая лінія утварае залівы і паўастравы. На возеры 2 вострава, агульная плошча якіх складае 6 га (0,06 км²). Ложа ўскладненая ўпадзінамі і водмелямі. Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пясчанае, на большых глыбінях — глеістае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае да 25 м. Возера слабапраточнае. Упадаюць 7 ручаёў і канаў, таксама выцякае ручай у возера Утвіна.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)