Полацкая ЦЭЦ
Полацкая ЦЭЦ — цеплаэлектрацэнтраль, размешчаная ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Філіял «Віцебскэнерга». АпісаннеГісторыя электрагаспадаркі Полацка пачалася ў 1912 годзе, калі была пабудавана невялікая прыватная электрастанцыя магутнасцю 50 кВт. У Першую сусветную вайну яна спыніла сваю работу і толькі ў 1921 годзе была запушчана зноў. Да пачатку 1940 года ў Полацку працавалі ўжо тры электрастанцыі. Адна з іх знаходзілася на тэрыторыі, дзе цяпер размешчана сярэдняя школа № 10. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны пачалося будаўніцтва новай электрастанцыі на тэрыторыі цяперашняй ЦЭЦ. У вайну яна была знішчана. У 1944 годзе на рацэ Палаце была пабудавана гідраэлектрастанцыя магутнасцю 115 кВт. У канцы 1946 года даў ток першы турбагенератар Полацкай ЦЭЦ магутнасцю 500 кВт. У 1961 годзе была ўключана цепламагістраль на заводзе «Шкловалакно» і з гэтага моманту пачалася цеплафікацыя горада ад ЦЭЦ. У 1971 годзе Полацкая ЦЭЦ-1 увайшла ў склад Віцебскага прадпрыемства цеплавых сетак. У 1993 годзе выведзена з яго складу і вылучана ў структурную адзінку вытворчага аб’яднання «Віцебскэнерга». У 1995 годзе ЦЭЦ пераведзена на прыродны газ. Сёння Полацкі энергавузел звязаны з энергасістэмамі Беларусі, Літвы і Расіі[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia