Полацкая брацкая школа
Полацкая брацкая школа — праваслаўная навучальная ўстанова Полацка, якая існавала з 1633 да канца 1660-х гадоў. ГісторыяПаводле фундаментальнага запісу полацкай Богаяўленскай царквы ад 6 чэрвеня 1633 года і пацвярджальнага прывілея караля Уладзіслава IV ад 12 ліпеня таго ж года пры царкве пачала дзейнічаць брацкая школа. Згаданы каралеўскі прывілей дазваляў «збудованне школы для науки детям христианским». Школа ўтрымлівалася на сродкі полацкага Богаяўленскага брацтва. У склад брацтва ўваходзілі полацкія купцы, мяшчане, дробныя шляхцічы, прадстаўнікі духавенства і інш. Для арганізацыі работы школы брацтва выбірала 2-3 «братчыкаў», якія аказвалі дапамогу, ажыццяўлялі кантроль за дзейнасцю, інфармавалі аб справах у школе. Школа была бессаслоўная. Тут вучыліся дзеці рамеснікаў, сялян, гарадской беднаты, купцоў і нават дваран. Вялікая ўвага ў школе ўдзялялася мовам. Як асобныя прадметы вывучаліся славянская, грэчаская, лацінская мовы, а з прыходам Сімяона Полацкага — і старабеларуская мова. Вучні знаёміліся з прыродазнаўствам, вучылі філасофію, фізіку. Арыфметыка і геаметрыя выкладаліся разам. Пры школе існаваў тэатр, якім кіраваў Сімяон Полацкі. Ён пісаў для яго п’есы, ажыццяўляў іх пастаноўкі на сцэне. У Полацку ён напісаў шэраг сваіх твораў, якія пазней былі апублікаваны ў Маскве[1]. Вядомыя выкладчыкі
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia