Полацкая епархіяПолацкая епархія — гістарычная епархія на тэрыторыі Беларусі. ГісторыяЧас заснавання невядомы. Частка даследчыкаў лічыць ім 992 год, але пад гэтым годам паведамляецца аб заснаваніі кафедраў толькі ў Ноўгарадзе, Чарнігаве, Растове, Уладзіміры-Валынскім і Белгарадзе. Іншыя даследчыкі лічаць годам заснавання епархіі 1105, бо пад гэтым годам на полацкую кафедру быў пастаўлены Міна, якога гэтыя даследчыкі лічаць першым полацкім епіскапам. Але ёсць сведчанні, што Міна быў не першым, бо яго пераемнік Ілія казаў аб некалькіх сваіх папярэдніках.
Магчыма Полацкая епархія была створаная раней за 992, адразу пасля прыняцця хрысціянства на Русі, ці адначасова з Тураўскай — у 1005 годзе. Прынамсі гэта мусіла адбыцца да пэўнага адасаблення Полацкай зямлі ад Русі, відаць яшчэ пры жыцці Уладзіміра Святаславіча (да 1015), бо епархія ахоплівала вялікія абшары, у т.л. Верхняе Паволжа (да 1270), верагодна і Смаленскую зямлю (да 1060—1070-ых). Адноўленая ў 1989 як Полацкая і Глыбоцкая епархія. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia