Поле ратнай славы (гісторыка-культурны комплекс)
Поле ратнай славы — фартыфікацыйны гістарычны комплекс на тэрыторыі Беларусі, знаходзіцца каля вёскі Гомель Полацкага раён. Комплекс быў адкрыты ў верасні 2006 года[1]. Гісторыя![]() Комплекс прысвечаны гісторыі Полацкага ўмацаванага раёна, які з’яўляўся часткай «Лініі Сталіна», — сістэмы абарончых збудаванняў, пабудаваных у канцы 1920-х гадоў уздоўж мяжы з Польшчай. У гады Вялікай Айчыннай вайны на гэтым месцы на працягу 20 дзён гераічна абараняліся воіны 508-га стралковага палка 174-й стралковай дывізіі Полацкага ўмацаванага раёна. Галоўная абарончая паласа гэтага раёна працягвалася на 56 км і складалася з 263 кулямётных агнявых кропак на 452 станковыя кулямёты і 10 доўгатэрміновых кропак супрацьтанкавай абароны. Акрамя дотаў, тут былі збудаванні для пунктаў кіравання, сістэмы сувязі, склады боепрыпасаў, сховішчы, траншэі. Гэты раён павінен быў прыкрываць важнейшы чыгуначны вузел на мяжы Польшчы і Латвіі і пераправы праз Заходнюю Дзвіну. Пад Смаленскам немцы так і не здолелі акружыць асноўныя сілы Заходняга фронту таму, што іх танкавы корпус надоўга завяз пад Полацкам. Менавіта на гэтым участку, дзякуючы яго своечасоваму аснашчэнню і інжынернаму ўмацаванню, савецкія воіны ўтрымлівалі наступленне праціўніка на працягу 21 дня. Сёння частка абарончай паласы Полацкага ўмацаванага раёна адноўлена[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia