У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Поле.
По́ле — мноства, для элементаў якога вызначаны дзве аперацыі, т.зв. складанне і множанне, якія падпарадкоўваюцца пэўным законам. Паняцце «поле» можна разглядаць як абагульненне мноства рэчаісных лікаў разам са звычайнымі складаннем і множаннем.
Паняцце «поле» было ўпершыню ўведзена ў 19 стагоддзі Рыхардам Дэдэкіндам.
Найважнейшымі прыкладамі палёў, якія выкарыстоўваюцца ледзь не ва ўсіх галінах матэматыкі, з'яўляюцца поле
рэчаісных лікаў, поле
рацыянальных лікаў і поле
камплексных лікаў.
Строгае азначэнне
Агульнае азначэнне
Поле − гэта мноства
, на якім вызначаны дзве бінарныя аперацыі «
» і "
" (як правіла, называюцца адпаведна складанне і множанне), якія задавальняюць наступныя ўмовы:
ёсць абелева група (з нейтральным элементам 0)
ёсць абелева група (з нейтральным элементам 1)
- Выконваецца размеркавальны закон: для любых
справядліва:
(левы размеркавальны закон)
(правы размеркавальны закон)
Пералік неабходных аксіём
Любое поле павінна задавальняць наступную сістэму аксіём, якія называюцца аксіёмамі поля:
- Уласцівасці складання:
(спалучальны закон)
(перамяшчальны закон)
- Існуе элемент
такі, што
(нейтральны элемент)
- Для кожнага
існуе адваротны адносна складання (процілеглы) элемент
, такі што 
- Уласцівасці множання:
(спалучальны закон)
(перамяшчальны закон)
- Існуе элемент
, такі што
(нейтральны элемент).
- Для кожнага
існуе адваротны адносна множання элемент
, такі што 
- Узгодненасць (або дапасаванасць) складання і множання:
(левы размеркавальны закон)
(інакш нулявое колца было б полем)
Заўвага 1: правы размеркавальны закон

вынікае з астатніх уласцівасцей:

Заўвага 2: часам ад перамяшчальнага закона для множання адмаўляюцца, у выніку замест поля атрымліваецца так
званае цела. Прыкладам цела з'яўляецца мноства кватэрніёнаў з вызначанымі на ім складаннем і множаннем.
Літаратура
- Винберг Э. Б. Курс алгебры. — Москва: Факториал Пресс, 2002.