«Полосатая газета» |
---|
|
Арыгінальная назва |
Полосатая газета руск.: Polosataâ gazeta[1] |
Тып |
газета |
Выдавец |
ААТ «Мара принт» |
Краіна |
Беларусь |
Галоўны рэдактар |
Г. У. Граноўская |
Заснавана |
15 лютага 2013 |
Тэматыка |
дзіцячае выданне, для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту |
Мова |
беларуская |
Перыядычнасць |
1 / месяц |
Аб’ём |
20 с. |
Галоўны офіс |
Мінская вобласць, Мінскі раён, а/г Хацежына, вул. Цэнтральная, 18Б/1-53 |
Тыраж |
1 200 (май, 2022) |
ISSN |
2307-2067 |
Узнагароды |
«Залатая Ліцера» (2016) |
Вэб-сайт |
polosochka.by |
«Полосатая газета» — друкаванае выданне для дзяцей 6—13 гадоў[2], сацыяльны праект, які прапагандуе здаровы лад жыцця і духоўна-маральныя каштоўнасці[3][4].
Галоўны рэдактар — Ганна Уладзіміраўна Граноўская (настаўнік пачатковых класаў, педагог-псіхолаг, аўтар нестандартных дапаможнікаў для дзяцей).
Выданне распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісны індэкс на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 63140, для ведамасных — 631402.
Змест
«Паласатая газета» з'яўляецца адзіным ў Беларусі перыядычным выданнем для дзяцей, якое створана пры ўдзеле дзіцячых псіхолагаў[5] і якое таксама ўхваленае дзіцячымі псіхолагамі[6]. Асноўна тэматыка газеты — займальныя навуковыя факты, экалогія, бяспека дзяцей.
На старонках выдання размешчаны галаваломкі, нататкі з падарожжамі па самых розных кутках света, публікацыі з асвятленнем дзіўных падзей, здольнасцяў людзей і жывёл. Таксама ёсць рубрыка аб асаблівых дзецях[7].
Рубрыкі
- «Хуткая дапамога» — расказвае аб тым, што трэба рабіць у экстрэмальных сітуацыях. Напрыклад, калі цябе ўкусіла змяя, калі ты падавіўся, затрымаўся ў ліфце і гэтак далей.
- «Скрыжаванне» — расказвае аб правілах дарожнага руху.
- «Крэсіва» — расказвае аб абыходжанні з агнём.
- «Трыбуна» — у рубрыцы кожнае дзіця можа звярнуцца да дарослых і расказаць аб сваёй набалелай праблеме.
- «Неверагодна, але факт» — у рубрыцы вы даведаецеся пра дзіўныя адкрыцці.
- «Зніклы свет» — у рубрыцы вы даведаецеся аб незвычайных жывёл, якія калісьці засялялі нашу планету.
- «Планета дабрыні» — у рубрыцы публікуюцца гісторыі аб маленькіх гераічных учынках, якія не могуць не крануць сэрцы людзей.
- «Гульнявая палянка» — рубрыка з вясёлымі заданнямі і рэбусамі.
Узнагароды
- 2016 год — лаўрэат ХІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва»[6].
- 2019 год — пераможца на V Усерасійскім фестывалі дзіцячай прэсы «Чароўнае слова» (Масква) у намінацыі «Лепшая газета для малодшых школьнікаў»[6][8].
- 2020 год — пераможца на VI Усерасійскім фестывалі дзіцячай прэсы «Чароўнае слова» у намінацыі «Лепшая газета для малодшых школьнікаў»[9].
Зноскі