Польскае дэмакратычнае аб’яднаннеПольскае дэмакратычнае аб'яднанне (польск. - Polskie Zjednoczenie Demokratyczne) палітычная партыя Беларусі, якая дзейнічала з 1993 па 1995 г. Партыя была створана ў пачатку кастрычніка 1993 года ў якасці дадатку да Саюза палякаў на Беларусі. Сваю задачу ПДА бачыла ў працягу барацьбы за адраджэнне польскай культуры Беларусі, Аб'яднанне выступала за дэмакратычныя пераўтварэнні ў грамадстве на платформе хрысціянскай дэмакратыі і рынкавыя рэформы ў эканоміцы Беларусі. Змагалася за месцы ў органах мясцовага самакіравання і Вярхоўнага Савета. Сярод дэлегатаў устаноўчага з'езда ў кастрычніку 1993 года былі Чэслаў Бенькоўскі, Канстанцін Тарасевіч, Ян Кірвель і Вальдэмар Прэкайла. Партыю ўзначалілі Эдвард Ахрэм, які паабяцаў фінансавую падтрымку партыі, і Канстанцін Тарасевіч. У снежні 1993 г. партыю зарэгістравала Міністэрства юстыцыі Беларусі. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. гэта партыя вылучыла кандыдатуру Э. Ахрэма [1], але яго ініцыятыўная група сабрала толькі 12 тыс. подпісаў[1]. і не была падтрымана Саюзам палякаў на Беларусі[2]. Партыя перастала дзейнічаць ў 1995 г. Некалькі яе удзельнікаў падвергліся крымінальнаму пераследванню: прафесар Казімір Канколаў з Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта (абвінавачванне ў хабарніцтве), дырэктар камбіната па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў Станіслаў Закрэўскі (абвіначаны ў махлярстве) і Эдвард Ахрэм, рэктар БКІК[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia