Польская школа кінематографаПольская школа кінематографа (польск.: Polska Szkoła Filmowa) — нефармальная сацыяльнае і мастацкае аб'яднанне рэжысёраў і сцэнарыстаў Польшчы ў перыяд сярэдзіны 1950-х — пачатку 1960-х гадоў. Мастацкія асаблівасціТворчыя прынцыпы і мастацкія прыёмы Польскай школы кінематографа знаходзіліся пад моцным уплывам італьянскага неарэалізму. Асноўным штуршком у развіцці напрамка паслужыла агульная лібералізацыя поглядаў у сацыялістычным лагеры, якая настала ў пачатку 1950-х гадоў. Галоўнай для нацыянальнага кінематографа тэмай стаў аналіз месца Польшчы падчас Другой сусветнай вайны, нямецкай акупацыі, Варшаўскага паўстання, лёсу былых салдат Арміі краёвай. Падзеі, якія адбывалісь утой час, дэмакратычныя перамены, часова дазволілі казаць аб гэтых падзеях досыць адкрыта. Пры гэтым палітычная цэнзура ў сацыялістычнай дзяржаве ўплывала на творчы працэс і гэтым абумовіла адрозненне Польскай школы кінематографа ад цалкам адкрытага італьянскага неарэалізму. Тым не менш, аўтары напрамка першымі ва Ўсходняй Еўропе ярка падкрэслівалі нацыянальныя асаблівасці характару і адкрыта выступалі супраць навязаных стандартаў сацыялістычнага рэалізму. Пры гэтым існавалі дзве асноўныя тэндэнцыі развіцця руху: маладыя рэжысёры, як Анджэй Вайда[1], даследавалі героіку польскага народа (што па-рознаму ацэньвалася ў розныя гістарычныя перыяды)[2][3], а іншая група (найбольш прыкметнымі з якіх быў Анджэй Мунк[4]) аналізавалі польскі характар праз іронію, гумар і развянчанне нацыянальных міфаў. Сярод не менш яркіх рэжысёраў Польскай школы кінематографа трэба назваць Ежы Кавалеровіча, Войцеха Ежы Хаса, Тадэвуша Канавіцкага. Кінематаграфісты і фільмыАнджэй Вайда[1]
Анджэй Мунк
Ежы Кавалеровіч
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia