Політэхнічная (станцыя метро, Мінск)
«Політэхні́чная» (трансліт.: Politechničnaja, руск.: Политехническая) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа, паміж станцыямі «Максіма Багдановіча» і «Друкарская». НазваНа праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Сурганава» (руск.: Сурганова)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Палітэхнічная»[2][3], верагодна, ад размешчаных побач Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Палітэх) і Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. 18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Політэхнічная»[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia