Помнікі ахвярам Халакоста![]() Помнікі ахвярам Халакоста — мемарыяльныя збудаванні, устаноўленыя ў памяць ахвяр Халакоста — яўрэяў, цыган і іншых меншасцей, якія падвяргаліся пераследу і знішчэнню з боку нацыстаў іх саюзнікаў і калабарацыяністаў у гады Другой сусветнай вайны. Існуюць тысячы помнікаў, прысвечаныя ахвярам нацысцкіх пераследаў і масавых забойстваў[1]. Новыя помнікі з'яўляюцца штогод. Навукоўцы абагульняюць звесткі пра помнікі ахвярам Халакоста з канца 1960-х гадоў[2]. ГісторыяСамыя першыя помнікі (напрыклад, у Майданаку ў 1953 годзе і ў памяць паўстання ў Варшаўскім гета ў 1948 годзе) сімвалізавалі супраціў генацыду. Другая хваля стварэння мемарыялаў была прысвечана ахвярам канцэнтрацыйных лагераў, напрыклад у Польшчы ў Асвенціме, у Бельгіі ў Брэендонку і ў Чэхаславакіі ў Тэразіне. У гэтым выпадку ініцыятары сутыкнуліся з праблемай захавання аўтэнтычных аб'ектаў, паколькі многія лагеры былі разбураны ці перабудаваны[3]. Новы этап, прыкладам якога з'яўляецца мемарыял у Дахау, створаны ў 1950-я гады, характарызуецца тым, што выжылыя працавалі ў цесным кантакце з дзяржаўнымі арганізацыямі і шляхам міжнародных конкурсаў шукалі найлепшыя формы ўвасаблення. Фактычна менавіта ў гэты перыяд былі закладзены асновы падыходу да адлюстравання Халакоста ў мемарыяльных збудаваннях[3]. ![]() Першы мемарыял Халакоста быў створаны ў траўні 1943 года на тэрыторыі канцлагера Майданак[4]. Яўрэйская сімволіка амаль не выкарыстоўвалася ў мемарыялах у канцлагерах да 1960 года, калі маштабы генацыду сталі публічна абмяркоўвацца[5]. Першыя сімвалы былі ўзятыя з пазначэнняў, што прымяняліся ў канцлагерах: калючы дрот, каравульныя вышкі, знакі сегрэгацыі зняволеных. Пасля дадаліся сімвалы больш звязаныя канкрэтна з Халакост: напрыклад, вагоны і рэйкі, якія абазначаюць дэпартацыю, жоўтая зорка, менора і іншыя[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia