Помнік Ансу Даўману
Помнік Ансу Даўману — помнік-бюст у гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна. ГісторыяПомнік актыўнаму дзеячу рэвалюцыйнага руху ў Латвіі і герою грамадзянскай вайны Ансу Эрнеставічу Даўману знаходзіцца на вул. Піянерскай, каля школы. Пастаўлены ў 1969 г. АпісаннеСкульптар помніка В. Доўнар. Помнік выраблены з бетону, вышыня бюста 1,1 м, прафіляванага пастамента — 2 м. Трактоўка вобраза абагульненая. Бюст быццам выразаны з суцэльнага каменю. Дэталі адзення (будзёнаўка, каўнер шчыльна зашпіленага шыняля) падкрэсліваюць характэрныя прыкметы часоў грамадзянскай вайны, нагадваюць гераічныя дні барацьбы за Савецкую ўладу. Галоўная ўвага канцэнтруецца на суровым твары, які ўдала перадае партрэтнае падабенства героя. Асіметрычна трактаваныя, наўмысна буйныя, рэзкія застылыя зрэзы з’яўляюцца кантрасным фонам спакойнай пластыкі твару. У скульптуры адчуваюцца стрыманая гармонія аб’ёмаў, выразнасць кампазіцыйнай задумы[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia