Помнік Мікалаю Гастэлу (Радашковічы)
Помнік Мікалаю Францавічу Гастэлу — помнік у Радашковічах Мінскай вобласці, размешчаны ў скверы на плошчы Гастэлы. Прысвечаны Герою Савецкага Саюза Мікалаю Гастэлу (1907—1941), камандзіру эскадрыллі 207-га авіяпалка 42-й бамбардзіровачнай авіядывізіі ў час Вялікай Айчыннай вайны. З 22 чэрвеня 1941 года Гастэла ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх войскаў. 26 чэрвеня 1941 года здзейсніў таранны ўдар па калоне ворага і загінуў[1]. АпісаннеПомнік уяўляе сабой бронзавы бюст Гастэлы на прамавугольным гранітным пастаменце. Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар З. Азгур. Агульная вышыня манумента — 5,5 м, вышыня бюста — 1,5 м[1]. Партрэт выкананы ў рэалістычнай манеры з дэталёвай прапрацоўкай элементаў. Выраз твару, выпрастаныя плечы, галава з гонарам узнятая ўгару — усё гэта падкрэслівае рашучасць і сілу характару героя. Вобраз дапоўнены форменнай скураной курткай і шлемам[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia