Помнік Піліпу Кавалёву (Клічаў)

Помнік
Помнік Піліпу Кавалёву
53°29′22,40″ пн. ш. 29°20′05,80″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Клічаў
Скульптар Віктар Мікалаевіч Мурашоў
Будаўніцтва 3 ліпеня 1993
Map

Помнік Піліпу Кавалёву — помнік у Клічаве, Герою Савецкага Саюза Піліпу Іванавічу Кавалёву, камандзіру групы падрыўнікоў 255-га партызанскага атрада. Размешчаны каля ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя П. І. Кавалёва», завулак Пугачова, 4[1]. Аўтар праекта помніка Віктар Мікалаевіч Мурашоў назваў яго «Мір вашаму дому»[2].

Гісторыя

3 ліпеня 1993 года, у дзень вызвалення Беларусі ад нацысцкай акупацыі, у Клічаве на тэрыторыі сярэдняй школы № 2 адбыўся мітынг, прысвечаны даце і адкрыццю помніка Герою Савецкага Саюза Піліпу Іванавічу Кавалёву. На адкрыцці былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары раёна, навучэнцы школы, прадстаўнікі з Чэрыкаўскага раёна — радзімы Кавалёва. Адкрываў помнік старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Аляксандравіч Сінкевіч[3].

Апісанне

Скульптурная выява Піліпа Кавалёва ў поўны рост. За спінай, на правым плячы ён трымае аўтамат, прытрымлівае яго за рамень. У левай руцэ, кветка ружы, сімвал любові і міру. Каля ног уздымаюцца абломкі чыгуначнага палатна, нагадваючы пра падрыўную дзейнасць Кавалёва.

Крыніцы

  1. Увековечение памяти защитников Отечества (руск.). Клічаўскі раённы выканаўчы камітэт -- klichev.gov.by.
  2. Мы за мір! . Клічаўскі краязнаўчы музей (24 верасня 2019).
  3. Абласны праект «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе». sch2.klichev.edu.by.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya