Помнік Сталіну (Будапешт)
![]() ![]() Помнік Сталіну ў Будапешце — цэнтральны скульптурны твор Будапешта да 1956 года. Быў усталяваны ў снежні 1951 года як падарунак венгерскага народа да сямідзесяцігоддзя Іосіфа Сталіна (21 снежня 1949 года). Разбураны 23 кастрычніка 1956 года падчас Венгерскага паўстання 1956 года. ГісторыяПомнік быў узведзены на ўскрайку гарадскога парку. Вышыня помніка разам з пастаментам — 25 метраў. Бронзавая статуя Сталіна была ў восем метраў у вышыню. Сталін быў прадстаўлены прамоўцам. Аўтар помніка — венгерскі скульптар Шандар Мікуш. Помнік быў створаны ў класічны перыяд сацыялістычнага рэалізму. 23 кастрычніка 1956 года паўстанцы разбурылі статую, пакінуўшы на пастаменце толькі боты, у якія быў усталяваны венгерскі сцяг. Бронзавы напіс «Правадыр, настаўнік і лепшы сябар венгерскага народа» быў збіты з пастамента. Пасля падзей 1956 года апусцелы пастамент быў рэканструяваны і доўгі час выкарыстоўваўся як урадавая трыбуна пры правядзенні святочных шэсцяў і дэманстрацый. У пачатку 1990-х гадоў рэшткі пастамента-трыбуны былі канчаткова дэмантаваныя. У 2006 годзе ў парку скульптур эпохі сацыялізму ў Будапешце (Memento Park) у паменшаным выглядзе былі пабудаваны цагляны пастамент і ніжняя частка скульптуры — боты Сталіна. |
Portal di Ensiklopedia Dunia