Помнік дэ Рышэльё
Помнік дэ Рышэльё (таксама вядомы як помнік Дзюку, Рышэльё, герцагу, бронзавы дзюк) — бронзавы манумент у поўны рост у Адэсе, прысвечаны Арману Эмануэлю дзю Плесі, герцагу дэ Рышэльё, адкрыты ў 1828 годзе. Першы помнік, усталяваны ў Адэсе[1]. ПерадгісторыяДэ Рышэльё ўдзельнічаў у штурме Ізмаіла, а праз пяць гадоў надоўга пасяліўся ў Расіі. У 1803 годзе Рышэльё стаў кіраўніком горада, а з 1805 па 1814 генерал-губернатарам Адэсы. Адэсіты называлі яго «наш Дзюк» і лічылі заснавальнікам горада, хоць да таго часу Адэсе было ўжо 8 гадоў. Стараннямі новага кіраўніка горада горад ператварыўся ў буйны гандлёвы порт . Калі Бурбоны вярнулі сабе трон, Дзюк з’ехаў у Францыю, дзе стаў прэм'ер-міністрам ва ўрадзе Людовіка XVIII. Памёр 16 мая 1822 года ва ўзросце 56 гадоў у Парыжы ад кровазліцця ў мозг[2] Гісторыя стварэнняАтрымаўшы гаротныя весткі з Парыжа, граф Ланжэрон звярнуўся з заклікам да насельніцтва пачаць збор сродкаў на збудаванне помніка Рышэльё. У мані 1823 года на пасаду Наварасійскага генерал-губернатара заступіў граф М. С. Варанцоў замовіў помнік вядомаму скульптару І. П. Мартасу[2]. Ён стаў адным з апошніх тварэнняў гэтага выбітнага рускага майстра. Помнік уяўляе сабой бронзавую статую Рышэльё ў рымскай тозе са скруткам у руцэ і трыма латуневымі гарэльефамі, якія сімвалізуюць земляробства, гандаль і правасуддзе. Закладзены 30 чэрвеня 1827 года. Працамі па ўстаноўцы помніка кіраваў архітэктар Ф. К. Бофа[3]. Адкрыццё бронзавага помніка Дзюку адбылося 22 красавіка 1828 года. Падчас Крымскай вайны англа-французская эскадра абстраляла горад і порт . Адно з ядраў выбухнула на плошчы каля помніка і пашкодзіла яго пастамент асколкам. Пасля вайны на месцы пашкоджання была ўсталяваная чыгунная латка са стылізаваным гарматным ядром. АпісаннеСкульптура і гарэльефы адлітыя ў бронзе ліцейным майстрам В. П. Якімавым у Пецярбургу. Пастамент выбітнага пецярбургскага архітэктара А. І. Мельнікава і архітэктара Ф. К. Бофа . Манумент у стылі класіцызму, уяўляе сабой пастаўленую на п’едэстал бронзавую статую А.-Э. Рышэльё. Велічыня фігуры некалькі больш натуральнай. Квадратны ў плане пастамент з карнізам з ружовага паліраванага граніту з берага ракі Паўднёвы Буг (каля Вазнясенска), падораны Херсонскім абшарнікам Скаронінскім, аздоблены майстрам Паала Джэрары. Падставай пастамента служыць стылабат у форме ўсечанай піраміды з мясцовага вапняку з чатырма прыступкамі з граніту. На гранях пастамента ў прастакутных нішах устаноўлены пліты і гарэльефы. На фасаднай — латуневая залачэнне пліта з надпісам:
На трох бакавых баках — бронзавыя гарэльефныя выявы, якія сімвалізуюць гандаль, правасуддзе і земляробства. Размяшчэнне ў горадзеАдрас: Прыморскі бульвар, 9. Помнік звернута тварам да мора, прама перад ім Пацёмкінская лесвіца , якая вядзе да Марскога вакзала. Ззаду помніка — два будынкі прысутных месцаў , якія ўтвараюць паўкруглую плошчу, далей — Кацярынінская плошча . Помнік ўдала спалучаецца з навакольнай забудовай і Пацёмкінскай лесвіцай[3]. У культурыПошта Украіны выкарыстала выяву помніка пры стварэнні канверта. Адэсіты кажуць: «Паглядзі на Дзюка з другога люка » або «Паглядзі на Дзюка з люка». Калі глядзець на помнік з вадаправоднага люка злева ад яго, то скрутак і зморшчыны адзення Дзюка надзвычай падобныя на мужчынскія геніталіі[4]. У песні Ігара Ганькевіча «Прагулка па Адэсе» факт пра люк адлюстраваны так: «Улыбаясь Дюку, по бульвару хожу; со второго люка на него не гляжу…»
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia