Порт Ла-Карунья![]() Порт Ла-Карунья — іспанскі порт, які знаходзіцца ў горадзе Ла-Карунья, у правінцыі Ла-Карунья, на беразе Атлантычнага акіяна. Ён з’яўляецца сэрцам эканомікі горада Ла-Карунья. Ён мае больш за 6 км прычалаў і прымае судны з самымі рознымі грузамі ад рыбы да вугалю і паліва. Асноўныя прычалыДокГэта эпіцэнтр порта больш за 80 гадоў. Ён быў пабудаваны былым Саветам па будоўлі порта (ісп.: Junta de Obras del Puerto) і быў скончаны ў 1907 годзе. Мае глыбіню да 6 метраў і ў цяперашні час выкарыстоўваецца ў асноўным як прычалы для прагулачных кацераў. Трансатлантычны прычалБыў пабудаваны ў 1991, зараз прымае больш за 65 круізных суднаў у год, а таксама ваенныя караблі і прыватныя яхты. Яго даўжыня 484 метры, а глыбіня 11 метраў. Батарэя Calvo SoteloБыла сімвалам прагрэсу горада ў 60-х гадах. Прычалы важны для пагрузкі / выгрузкі цэменту, цынку і іншых цвёрдых і вадкіх грузаў. Сан-ДыегаПабудаваны ў 60-х гадах у якасці галоўнай станцыі для пагрузкі і разгрузкі нафты і нафтапрадуктаў, якія прыходзяць у порт для нафтаперапрацоўчага завода ў Ла-Каруньі, мае большую глыбіню, чым прычалы, якія з’явіліся раней. CentenarioБыў завершаны ў 1984 годзе. Караблі могуць мець грузапад’ёмнасць да 200 000 Брт і асадку да 18 метраў, што робіць яго ў цяперашні час галоўным пірсам у порце. Ён прымае вугаль і кантэйнеры, якія прыбываюць з Амерыкі і Ротэрдама. Док ОзаВыкарыстоўваецца толькі рыбалавецкімі суднамі, бо яго глыбіня ўсяго 12 метраў. Асноўныя тавары![]() У порт паступаюць шматлікія тавары са ўсяго свету, у тым ліку з Ротэрдама, Лісабона, Брэста, краін Персідскага заліву, Кітая і Амерыкі. Порт можа прымаць як вадкія, так і цвёрдыя грузы.
Знешні портЗ 2004 года праводзіцца рэканструкцыя порта ў Пунта-Лангастэйра, у муніцыпалітэце Артэйха, побач з Ла-Каруньяй. Бюджэт будоўлі перавышае 300 млн еўра, яе планавалася скончыць у 2012, але з 2010 года новы порт ужо часткова функцыянуе. Новы порт уключае хвалярэз 3250 метраў у даўжыню, 264 гектары ўнутраных вод (што эквівалентна больш за 100 футбольных палёў) і 91 гектар зямлі пад забудову. Акрамя таго, ёсць пад’язная дарога да трасы А-6 і чыгункі. Прычальная лінія мае даўжыню больш за 9 км з глыбінямі ад 16 да 30 метраў, што дасць магчымасць прыёму суднаў да 250 000 тон. ![]() Выкарыстанне гэтага новага порта дапаможа да 2020 года выкараніць перавозку брудных і небяспечных грузаў (напрыклад, сыпкіх матэрыялаў і вадкасцей) ад горада Ла-Карунья. Пасля выканання другога і трэцяга пашырэння, запланаванага на 2020 год, у новым порце будуць таксама размешчаны кантэйнеры, генеральныя грузы і рыбапрадукты, якія адправяцца ў гарадскія докі Сан-Дыега і Оза. У 2020 годзе, калі, як чакаецца, новы порт павінен запрацаць у поўную сілу, трафік груза- і пасажырапатоку можа выйсці на ўзровень партоў Тарагона і Більбаа. |
Portal di Ensiklopedia Dunia