Юрыдычны: рэгістрацыя скарг у Камітэце ААН па правах чалавека.
Інфармацыйны: інфармаванне насельніцтва пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі. Праблема ў тым, што частка людзей у Беларусі не ведае, што ў краіне існуе смяротнае пакаранне.
Правядзенне пікетаў, перформансаў супраць смяротнага пакарання.
Адукацыйны.
Міжнароднае лабіраванне.
Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»[1]
Удзел у Міжнародных Кангрэсах
V Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання, Мадрыд 12-15 чэрвеня 2013 года. 14 чэрвеня адбыўся круглы стол «Еўропа: стратэгія будучыні» — пра адносіны Еўрапейскага Саюза, Еўрапейскага парламента, Савета Еўропы, АБСЕ і Беларусі і Расіі ў пытанні смяротнага пакарання. У працы круглага стала браў удзел Валянцін Стэфановіч, актывіст кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».[2] Праблема смяротнага пакарання зноў абмяркоўваецца на сусветным узроўні.
VІ Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання Осла 21-23 чэрвеня 2016 года. 22 чэрвеня ў межах Кангрэса Праваабарончы цэнтр «Вясна», Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт зладзілі дыскусію па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама прэзентацыю англамоўнай версіі кнігі «Смяротнае пакаранне ў Беларусі». Выступілі: Любоў Кавалёва, прадстаўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда. Паліна Качаткова (Сцепаненка) прэзентавала дакументальную кнігу «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»[3]
Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі», Вільня 2015. На беларускай мове[5]
Дакументальная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі», Вільня 2016. На англійскай мове[6]
Супольны даклад Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) «Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах». На беларускай і англійскай мовах[7]
Мерапрыемствы
Тыдзень супраць смяротнага пакарання, адбываецца з 5 па 10 кастрычніка, пачынаючы з 2013, прымеркаваны да 10 кастрычніка — Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Падчас Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Мінску і рэгіёнах Беларусі праходзяць пікеты, лекцыі, дыскусіі, канцэрты, прагляды фільмаў па тэме смяротнага пакарання ў свеце і ў Беларусі. [8]
«Гарады за жыццё» — акцыя 30 лістапада, праходзіць у Беларусі з 2011 года. Міжнародная акцыя супраць смяротнага пакарання, якую ініцыявала ў Рыме каталіцкая «Супольнасць Святога Эгідзія», адбываецца ў свеце штогод з 2002 года. Дата 30 лістапада абраная, бо ў гэты дзень ў 1786 годзе ў Таскане ўпершыню ў гісторыі Еўропы было адмененае смяротнае пакаранне. [9]