Правакацыя (гурт)
«Правака́цыя» — беларускі панк-рок гурт, які існаваў у 90-х гадах XX стагоддзя. Заснавальнікам і лідарам гурта быў Альгерд Бахарэвіч, які пісаў тэксты песень і з’яўляўся вакалістам. Тэксты песняў маюць найперш іранічна-палітычны характар, уяўляюць сабой своеасаблівы творчы пратэст. ГісторыяГурт быў створаны ў 1993 годзе, дэбют адбыўся на першым фестывалі «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Мінску. У гады існавання гурт прымаў удзел у шматлікіх акцыях і фестывалях, сярод якіх варта адзначыць «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Вольныя танцы», «Хай што-небудзь адбудзецца», «Гэта ты, Моцарт?!», усяго было дадзена каля паўсотні канцэртаў. Акрамя Мінска гурт граў у Магілёве, Лагойску, Талачыне. Апошні канцэрт «Правакацыі» быў дадзены ў 2000 годзе ў мінскім клубе «Медыўм» сумесна з беларускім гуртом Hate to State і ірландскім Call Center. 22 лютага 2003 гурт уз’яднаўся, каб даць яшчэ адзін канцэрт, які адбыўся ў Талачыне. УдзельнікіЗа час існавання «Правакацыі» ў яе складзе грала 11 музыкаў. Фактычна, адзіным нязменным чальцом гурта з’яўляўся «Алежка» — Альгерд Бахарэвіч.
АльбомыУ 1999 годзе гуртом быў запісаны і выдадзены адзіны студыйны альбом пад назвай «Звычайная раніца». Больш раннія запісы рабіліся ў хатніх умовах і распаўсюджваліся толькі сярод знаёмых. Альбом «Звычайная раніца» ўключае 8 кампазіцый:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia