ПраведнасцьПраведнасць — тэалагічнае паняцце, якое характарызуе якасць або стан быць маральна правым або апраўданым з пункту гледжання рэлігійнага закону. Шырэй паняцце павязана з маральнасцю, справядлівасцю і дабрадзейнасцю, каштоўнасцямі і ўнутранымі арыенцірамі, якія накіроўваюць паводзіны і рашэнні чалавека. Таксама праведнасць апісваецца як уласцівасць праведнага чалавека — верніка, які прытрымліваецца ўсіх рэлігійных правіл і вядзе "правільнае" (праведнае) жыццё[1]. У розных рэлігіяхПраведнасць у хрысціянстве — гэта адпаведнасць закону Хрыста, выкладзенаму ў Евангеллі, якая пацвярджаецца жыццём чалавека і ягонымі паводзінамі. Характарызуецца поўнай адданасцю чалавека служэнню Богу і людзям. Лічыцца, што Бог, з'яўляючыся праведным, заклікае да праведнасці і людзей[2]. Сцвярджаецца, што чалавек пры стварэнні атрымаў праведнасць ад Бога, але быў спакушаны сатаною, злоўжыў сваёй свабодай і згубіў праведнасць. Менавіта таму сілы чалавечай натуры аслабленыя, яна знаходзіцца пад уладаю няведання, цярпенняў і схільная да граху[3]. У ісламе праведныя людзі не надаюць вялікай увагі часовым каштоўнасцям зямнога жыцця, а імкнуцца заслужыць любоў і блаславенне Алаха. Гэта робіцца не напаказ, а сціпла, з верай. Такія паводзіны з’яўляюцца прыкладам для іншых[4]. У іўдаізме праведнасць азначае выкананне ўсіх законаў і абавязкаў, ускладзеных на яўрэя Торай і Вусным Законам. Праведнасць патрабуе ўстрымання ад злых учынкаў, а таксама пастаяннага імкнення да справядлівасці і здзяйснення добрых учынкаў. Не з'яўляецца прыроджанай якасцю, чалавек павінен здабываць яе цвёрдым выкананнем абавязкаў. Пры гэтым чалавеку не дадзена дасягнуць абсалютнай праведнасці[5]. З гэтым паняццем таксама звязана званне "Праведнік народаў свету". У канфуцыянстве паняцце праведнасці носіць этычны характар, гэта, перадусім правільная пабудова жыцця і адносін з іншымі, гэта тое, чым людзі могуць авалодаць свядома[6]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia