Прагматычная санкцыя (1549)

Прагматычная санкцыя 1549 года — эдыкт імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V аб рэарганізацыі Сямнаццаці правінцый, прыняты ў выкананне планаў па цэнтралізацыі адміністрацыйнага падзелу Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Першапачаткова тэрыторыя Сямнаццаці правінцый з'яўлялася кангламератам феадальных уладанняў, якія ўваходзілі ў Свяшчэнную Рымскую імперыю або падпарадкоўвальных уладарам Францыі, і была вядомая пад назвай Бургундскія Нідэрланды. Прагматычная санкцыя вылучыла гэту тэрыторыю ў асобную палітычную сутнасць, якая стала спадчынным уладаннем дому Габсбургаў. Пасля адрачэння Карла V у 1556 годзе Сямнаццаць правінцый былі ўспадкаваны яго сынам Філіпам II.

Сілком навязваючы адзінства 17 тэрыторыям з розным гістарычным лёсам і рознымі традыцыямі, Прагматычная санкцыя 1549 года падрыхтавала глебу для выбуху народнай незадаволенасці ў Нідэрландскай рэвалюцыі.

Лагатып Вікітэкі
Лагатып Вікітэкі
У Вікітэцы ёсць арыгінал тэксту па гэтай тэме.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya