Праграма Нана — Лугара![]() Праграма сумеснага змяншэння пагрозы (англ.: Cooperative Threat Reduction Program, таксама праграма Нана — Лугара ў гонар сенатараў Сэмюэла Нана і Рычарда Лугара) — ініцыятыва, якая рэалізавалася пры ўдзеле DTRA (Агенцтва па змяншэнню пагрозы Міністэрства абароны ЗША) з 12 снежня 1991 года ў дачыненні да Расіі і краін СНД. У рамках праграмы ў перыяд з 1991 па 2012 год, па афіцыйных даных ЗША, было выдзелена 8,79 млрд долараў[1]. На гэтыя грошы Расіі, Украіне, Казахстану і Беларусі давалася абсталяванне, паслугі і кансультацыі на ажыццяўленне ліквідацыі зброі масавага знішчэння. МэтыЗаяўленыя мэты праграмы[2]:
ГісторыяПраграма была прынята па ініцыятыве дзяржсакратара Дж. Бэйкера. Ён рэкамендаваў Адміністрацыі Прэзідэнта Буша аказаць разнастайную дапамогу былым рэспублікам СССР[3]. У лістападзе 1991 года праграма адобрана Кангрэсам ЗША[1]. 17 чэрвеня 1992 года падпісана «Пагадненне паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Расійскай Федэрацыяй адносна бяспечных і надзейных перавозак, захоўвання і знішчэння зброі і прадухілення распаўсюджвання зброі» на 7 гадоў[2]. 15—16 чэрвеня 1999 года аформлены спецыяльны пратакол, які падоўжыў тэрмін дзеяння Пагаднення 1992 года яшчэ на 7 гадоў[2]. З сакавіка 2002 года па студзень 2003 года фінансаванне праграмы было прыпынена ЗША з-за падазрэнняў, што Расія хавае інфармацыю аб сваёй хімічнай і бактэрыялагічнай зброі[1]. У канцы 2002 года ў пасёлку Горны Саратаўскай вобласці быў уведзены ў эксплуатацыю завод па знішчэнні хімічнай зброі (іпрыт, люізіт). Ён ствараўся пры ўдзеле Германіі. У маі 2009 года ў горадзе Шчучча Курганскай вобласці быў адкрыты завод па знішчэнні хімічнай зброі (у тым ліку зарына і V-газаў). Каля траціны кошту завода, амаль 1 млрд долараў, было прадастаўлена ў рамках праграмы Нана—Лугара[4]. У кастрычніку 2012 года Расія вырашыла, што не будзе падаўжаць дзеянне пагаднення[5] «без істотнага перагляду яго ўмоў»[6][7]. 16 чэрвеня 2013 года скончыліся бягучыя дамоўленасці па праграме[8][9]. 17 чэрвеня 2013 года прэзідэнты Расіі і ЗША абмеркавалі змены па пытаннях супрацоўніцтва, пачатага ў рамках праграмы Нана—Лугара і заключылі новае пагадненне. У ім, у параўнанні з зыходнай праграмай, было зменшана колькасць сумесных праектаў (выключаны пытанні ліквідацыі МБР, знішчэння хімічнай зброі, ядзернай бяспекі АЭС і работы па фізічнай абароне боегаловак) і значна абмежаваны доступ амерыканскіх інспектараў. Дадзенае пагадненне заснавана на рамачным пагадненні ад 2003 года аб шматбаковай ядзерна-экалагічнай праграме РФ і дадатку да яго ад 14 чэрвеня 2013 года[10]. Вынікі праграмыНа кастрычнік 2012 за час дзеяння праграмы, паводле інфармацыі з сайта Рычарда Лугара, дэактывавана 7610 ядзерных боегаловак (план да 2017 года — 9265). Знішчаны[11][1]:
Таксама выраблена 590 перавозак ядзернай зброі чыгуначным транспартам, палепшаная бяспека на 24 сховішчах ядзернай зброі, пабудавана і забяспечана 39 станцый маніторынгу біялагічных пагроз. Украіна, Казахстан і Беларусь сталі краінамі, якія не валодаюць ядзернай зброяй. У той жа час расійскія спецыялісты адзначалі, што значная частка МБР і БРПЛ ліквідавалі за кошт Расіі[2]. У рамках праграмы быў створаны Міжнародны навукова-тэхнічны цэнтр (МНТЦ), які забяспечваў кароткатэрміновае (1—3 гады) фінансаванне праектаў, у якіх удзельнічала больш за 30 тысяч навукоўцаў і спецыялістаў з навуковых устаноў СНД, у тым ліку з устаноў Мінатама (Усерасійскі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай фізікі, Усерасійскі навукова-даследчы інстытут тэхнічнай фізікі і інш.), раней занятых у распрацоўцы і выпрабаваннях ЗМЗ і сродкаў яго дастаўкі[2]. КрытыкаКрытыкі праграмы адзначалі, што значная частка сродкаў, што выдзяляліся па праграме, трацілася на заказы амерыканскім падрадчыкам і кансультантам, а амерыканскія спецыялісты ў ходзе інспекцый маглі атрымаць доступ да сакрэтнай інфармацыі[12]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia