Прагрэсіўная разгортка

Прагрэсіўная разгортка ці суцэльная разгортка (англ.: progressive scan) — метад адлюстравання, захоўвання і перадачы рухомых малюнкаў, пры якім кожны радок ідзе па парадку (у адрозненне ад празрадковай разгорткі, дзе спачатку ідуць няцотныя, а потым цотныя радкі).

Спачатку гэтая сістэма мела назву «паслядоўная разгортка» (на самой справе, з тэхнічнага пункту гледжання гэтая назва больш правільная). Першапачаткова сістэма была выкарыстана ў 1936 годзе ў Англіі.

Выкарыстоўванне ў захаванні ці перадачы

Прагрэсіўная разгортка выкарыстоўваецца для разгорткі ці захоўвання фільмаў, выдаваных на DVD, напрыклад, фармату 480p24 альбо 576p25.

Выкарыстоўванне ў ТБ, відэатэхніцы і маніторах

Прагрэсіўная разгортка выкарыстоўваецца ў электронна-прамянёвых трубках (ЭПТ), маніторах камп’ютараў, LCD-маніторах і большасці HDTV-дысплэяў. Іншыя ЭПТ-дысплэі, накшталт SDTVs, як правіла, адлюстроўваць відэа толькі празрадковай разгорткай.

Ілюстрацыя паказвае эфект «грэбню» на тэставай выяве. Злева паказаны два кадры з суцэльнай разгорткай. У цэнтры — з празрадковай. Справа дзве выявы з падваеннем радкоў. Зверху з пачатковым разрозненнем, унізе — з ужываннем згладжвання.

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya