Прадслава Уладзіміраўна
Прадслава Уладзіміраўна (? — 1017/1042), дачка Уладзіміра Святаславіча. БіяграфіяПаводле Іпацьеўскага летапісу, Прадслава папярэдзіла Яраслава пра гібель Барыса і Глеба[1]. Паводле Пячэрскага патэрыка, пахавала Майсея Угрына, адданага дружынніка Барыса. Пасля заняцця Кіева польскім каролём Баляслам Храбрым палоненая Прадслава стала яго наложніцай, магчыма, гэта было помстай ёй з боку Святаполка за дапамогу Яраславу. Адступаючы з Кіева, Баляслаў вывеў Прадславу з сабою ў Польшчу[2][3]. Паводле польскіх крыніц, Баляслаў хацеў узяць шлюб з Прадславай. Трэцяя жонка Баляслава Эмгільда памерла ў 1017 годзе, а яго шлюб з Одай, дачкой мейсенскага маркграфа Экегарда І, адбыўся 3 лютага 1018 года. Такім чынам, перамовы пра магчымы шлюб Баляслава з Прадславай маглі ісці ў 1017 годзе, калі Яраслаў вёў перамовы з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі пра саюз супраць Польшчы. Чацвёртая жонка Баляслава Ода памерла пасля 1018 года, магчыма, польскі кароль нейкі час жыў яшчэ і з Прадславай, але ў 1042 годзе, калі палякі вярнулі 800 рускіх палонных, Прадславы сярод іх не было. Відавочна, яна памерла ў палоне да 1042 года[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia