Праезджая вуліца (Гомель)
Праезджая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы 1-я Светлая да вуліцы 8-я Навасёлкавая. Дае пачатак вуліцам 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 4-я Навасёлкавая, 5-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 7-я Навасёлкавая[1]. Прылягае да безыменнага сквера, дзе знаходзіцца праваслаўная царква Святога велікамучаніка Георгія Пераможца. Забудавана пераважна двухпавярховымі дамамі кватэрнага тыпу з гаспадарча-складскімі памяшканнямі на падворках. З гісторыіСфарміравалася ў пасляваенны час. Станам на чэрвень 1941 года на месцы будучай вуліцы знаходзіліся палеткі[2]. Жылыя будынкі ўзводзіліся з 1957 па 1962 год. Да 2013 года называлася 1-й Праезджай вуліцай[3]. СучаснасцьАдзін з двухпавярховых будынкаў — былы інтэрнат (дом №3) — пустуе. ГалерэяЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia