Пралетарскі сельсавет (Касцюковіцкі раён)
Пралета́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пралетарскае. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Царковішчанскі сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Царковішча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. У 1936 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Пралетарскае, сельсавет перайменаваны ў Пралетарскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пячарскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Валынеж, Зацішша, Калодзезькі, Камень, Лесавы, Падцеханічы, Пячары, Цеханічы, Фралоўка, Шчарбакоўка і Янгелаўка), таксама ў склад сельсавета з Забычанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Антонаўка, Вялікая Валаскоўня і Малая Валаскоўня)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[2]. У сакавіку 1977 года скасаваны вёска Малая Валаскоўня (злілася з вёскай Вялікая Валаскоўня) і пасёлак Багатыр (зліўся з вёскай Валынеж)[3], 25 сакавіка 2008 года — пасёлак Шчарбакоўка[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2009 чалавек[5], з іх 95,8 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1565 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia