Прамень (газета, Латвія)

«Прамень»
Тып газета
Заснавальнік Прамень
Выдавец Прамень
Краіна
Рэдактар Лявон Рыгоравіч Шакавец
Заснавана снежань 1994
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Прамень» — культурна-асветніцкая газета беларусаў Латвіі. Заснавальнік і выдавец — Таварыства беларускай мовы «Прамень». Выходзіць са снежня 1994 года ў Рызе на беларускай мове раз у месяц. Рэдактар Л. Шакавец. Асвятляе дзейнасць беларускіх суполак у Латвіі, палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё ў Беларусі. На старонках газеты змяшчаюцца матэрыялы па гісторыі Беларусі, пра вядомых беларускіх дзеячаў у Латвіі, развіццё беларускай культуры, мовы, нацыянальныя традыцыі беларусаў і інш. Галоўнымі ахвяравальнікамі газеты былі беларускія прадпрымальнікі ў Латвіі Я. Кабановіч і В. Піскунова.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya