Праметэй (спадарожнік)

Праметэй
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Вояджэр-1
Дата адкрыцця кастрычнік 1980
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 139 400 км
Фізічныя характарыстыкі
Маса 160 ± 0 exagram[1]
Атмасфера няма

Праметэй (ад стар.-грэч.: Προμηθεύς) — натуральны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XVI.

Адкрыццё

Быў знойдзены ў кастрычніку 1980 года астраномам Сцюартам Колінзам на фотаздымках, атрыманых з аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Вояджэр-1». Першапачаткова прысвоена часовае абазначэнне S/1980 S 27, а ў 1985 годзе афіцыйна названы ў гонар старажытнагрэчаскага тытана Праметэя.

Арбіта

Праметэй здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 139400 км за 14 гадзін і 42 хвіліны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,0024 і размешчана акурат на экватары планеты. Як спадарожнік-«пастух», сваёй гравітацыяй Праметэй аказвае ўплыў на кольца F Сатурна.

Фізічныя характарыстыкі

Праметэй мае няправільную, выцягнутую форму, памерам прыкладна 148 × 100 × 68 км. На яго паверхні размешчаны хрыбты, даліны і шэраг кратараў дыяметрам да 20 км. Колькасць ўдарных кратараў менш, чым на суседніх спадарожніках Пандоры, Эпіметэя і Януса. Маючы вельмі нізкую шчыльнасць 0,6 г/см³ і высокае альбеда 0,6, Праметэй з’яўляецца хутчэй за ўсё ледзяным сітаватым целам. Зорная велічыня складае 15,5 m.

Крыніцы

  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya