ПрасапаграфіяПрасапагра́фія (грэч. prosôpôn-graphia; літаральна «апісанне аблічча, прыкмет») — раздзел гістарычнай навукі, які займаецца абагульненнем звестак і выдзяленнем калектыўнай нормы для гістарычных чалавечых супольнасцяў; «калектыўная біяграфія выразна абмежаванай супольнасці асобаў». У межах дысцыпліны даследуецца пытанне аб прадстаўнічасці матэрыялаў гістарычных крыніц, а таксама аб правамоцнасці выцягвання высноваў з асобных гістарычных выпадкаў і абагульненняў па нешматлікіх гістарычных прыкладах. Выкарыстанне і развіццё дысцыпліны блізка звязанае з праблемай разрэджанасці гістарычных звестак. Метад дысцыпліны складаецца з апісання матэрыяльных характарыстык больш ці менш аднароднай групы асоб, пры якім збіраецца найбольшае магчымае мноства матэрыяльных аспектаў, што дазваляюць апісваць асобу, а тыя духоўныя аспекты, што дазваляюць перайсці ад асобы да асабовасці, выключаюцца. Уваходныя звесткі для прасапаграфічнай працы таксама могуць называцца «прасапаграфіяй» (пэўнай супольнасці і часу) і могуць атрымліваць форму базы даных, у якой улічаныя ўсе асобы з пэўнага часавага перыяду і пэўнай вобласці дзейнасці. Дысцыпліна звязаная з дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі: адносна мала з біяграфікай (з прычыны розніц у прадметах даследавання), ўзаемазвязаная з анамастыкі, выкарыстоўвае матэрыялы генеалогіі, а матэрыялы прасапаграфіі выкарыстоўваюцца ў сацыяграфіі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia