Праспект Машэрава (Брэст)
Праспект Машэрава (руск.: проспект Машерова) — праспект у цэнтральнай частцы Брэста. Адна з асноўных транспартных магістраляў горада, якая перасякае яго з захаду на ўсход ад Брэсцкай крэпасці да Кобрынскага маста. Даўжыня — 3,5 км. Праспект названы ў гонар Пятра Міронавіча Машэрава. Ранейшыя назвыУчастак праспекта ад Брэсцкай крэпасці да вуліцы Леніна раней меў назвы: вул. Цярэспальская, Фаміна. Другі ўчастак, ад вуліцы Леніна да Кобрынскага маста, раней меў наступныя назвы: Шасэйная, праспект імя Імператара Аляксандра II (да 1921 года), Ягелонская, Нова-Ягелонская, Ягелонская Замойская (з 1921 па 1939 гады), Маскоўская (1939—1941 гады), Штрасе дэс 22 юні, Тэрэспальштрасэ (1941—1944 гады), Маскоўская (1944—1998 гады). У 1998 годзе заходняя частка вуліцы Маскоўская была перайменавана ў праспект Машэрава[1]. Забудова![]() ![]()
![]()
![]()
Цікавыя фактыПадчас пратэстаў 2020 года 13 верасня на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі супраць пратэстоўцаў выкарысталі вадамёт і за гэтым скрыжаваннем замацавалася нефармальная назва "Вадамётнае скрыжаванне", якую нават замацавалі ў Google картах[4][5]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia