Пратэінапласты![]() Пратэінапласты — тып пластыдаў — лейкапластаў, якія назапашваюць бялкі. Бялкі назапашваюцца ў іх у відзе крышталёў, акрамя таго, пратэінапласты могуць быць пунктамі ферментатыўнай актыўнасці, у якой задзейнічаны змяшчаныя ў іх бялкі. Хоць усе пластыды ўтрымліваюць бялкі ў высокіх канцэнтрацыях, толькі ў пратэінапластах, як было высветлена ў 1960-х і 1970-х гадах, утрымліваюцца буйныя бялковыя ўключэнні, бачныя як у светлавы, так і ў электронны мікраскоп. Дагэтуль невядома, ці спецыялізуюцца яны выключна на назапашванні бялкоў, падобна да таго як амілапласты назапашваюць крухмал і элаяпласты — тлушчы. У 2007 годзе было заўважана, што ў папярэднія 25 гадоў не было праведзена ніякіх даследаванняў па пратэінапластах[1]. Пратэінапласты выяўлены ў шматлікім насенні, напрыклад, насенні бразільскага арэха (Bertholletia excelsa) і арахіса культурнага (Arachis hypogaea). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia