Праца (абутковая фабрыка)
ААТ «Праца» (Гомельская абутковая фабрыка «Праца»; руск.: ОАО «Труд») — беларускае абутковае прадпрыемства, якое месціцца ў Гомелі. Спецыялізуецца на вытворчасці спецыяльнага і вайсковага абутку. ГісторыяАбутковая фабрыка «Праца» была створана ў 1921 годзе шляхам аб'яднання невялікіх майстэрняў[1][2][3][4]. У 1963 годзе фабрыка была рэарганізавана ў Гомельскае абутковае вытворчае аб'яднанне «Праца», у 1971 годзе — у Гомельскае вытворчае абутковае аб'яднанне «Праца», у 2000 годзе — у Гомельскае рэспубліканскае абутковае ўнітарнае прадпрыемства «Праца», у 2009 годзе — ў адкрытае акцыянернае таварыства «Праца»[2][1]. СучаснасцьУ 2015 годзе фабрыка вырабіла 208 тыс. пар абутку, у 2016 — 223 тыс. пар, у 2017 — 231 тыс. пар (вытворчая магутнасць складала 346 тыс. пар у год пры адназменным рэжыме працы). 97,5% абутку было рэалізавана ў Беларусі. У 2017 годзе выручка прадпрыемства склала 7165 тыс. руб., чысты прыбытак — 43 тыс. руб., рэнтабельнасць склала 5%. У 2017 годзе на прадпрыемстве працаваў 201 вытворчы работнік і 18 супрацоўнікаў апарата кіравання[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia