Прачытаўшы, спаліць
«Прачытаўшы, спаліць» (англ.: Burn After Reading) — чорная камедыя 2008 года рэжысёраў Джоэла і Ітана Коэнаў[11]. СюжэтВашынгтон — горад не толькі палітыкаў і сакрэтных службаў, але і самых звычайных амерыканцаў. Былога агента знешняй разведкі Осбарна Кокса звальняюць з працы за алкагалізм, пасля чаго ягоная жонка Кэці збіраецца падаваць на развод. Адвакат раіць ёй таемна праверыць фінансавае становішча мужа, і Кэці капіруе з камп’ютара мужа шэраг дакументаў, разам з пачаткам ягоных мемуараў. Сакратарка адваката губляе копію дыска з запісам у гардэробе фітнес-цэнтра, дзе працуе 40-гадовая самотная жанчына Лінда Ліцке. Ёй патрэбны грошы на касметычную аперацыю, і калі дыск з дакументамі трапляе да яе, яна спрабуе вярнуць яго Коксу за ўзнагароду, якая пакрыла б кошт аперацыі… Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 8 кінаўзнагародамі і яшчэ 32 намінацыяй[12]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia