Промша
Промша — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана). ГідраграфіяДаўжыня 32 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 0,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 ‰. Пачынаецца за 1,3 км на ўсход ад в. Вялікія Лезнявічы Навагрудскага раёна, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша, у нізоўі — пераважна сярод лесу і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес на захад ад в. Вусце Дзятлаўскага раёна. Прымае сцёк з невялікіх меліярацыйных каналаў. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,3—0,7 км. Пойма двухбаковая, у верхнім цячэнні месцамі забалочаная, ніжэй сухая, адкрытая. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае, ніжэй звілістае; яго шырыня ад 3 м у вярхоўі да 9 м у ніжнім цячэнні. Берагі параслі лесам і хмызняком. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia