Пропаліс![]() Про́паліс (грэч. πρόπολις); пчаліны клей, вуза — прадукт апрацоўкі пчоламі смалістых рэчываў, якія яны збіраюць з пупышак, лісця, галінак, кары лісцевых і хвойных дрэў, кустоў, траў і дастаюць з абалонкі зерняў пылку. Мае зеленаваты або карычневы колер, часам з чырванаватым або жаўтаватым адценнем. У пропалісе 50—55 % раслінных смол, каля 30 % воску, да 15 % эфірных алеяў. Акрамя гэтага, у яго склад уваходзяць розныя мікраэлементы, вугляводы і інш. Пчолы выкарыстоўваюць пропаліс для абсталявання гнязда, падтрымання ў ім належных санітарных умоў, рэгулявання вентыляцыі, памяншэння лятка, замуроўвання шчылін. Асноўная якасць пропалісу — яго высокае антымікробнае дзеянне. Таму ён выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння скурных, туберкулёзных захворванняў і захворванняў верхніх дыхальных шляхоў, грыбковых і запаленчых захворванняў слізістай абалонкі рота і інш. Працяглае захоўванне пропалісу нязначна змяняе яго хімічны састаў, не парушаючы антымікробных уласцівасцей. Пропаліс здабываюць, саскрабаючы яго са сценак вулляў, брускоў рамак, сталяніц, анучы. Захоўваюць у цёмным памяшканні. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia