Процівакашлевыя сродкіПроцівакашлевыя сродкі — лекавыя сродкі, якія знімаюць кашаль шляхам прыгравання цэнтральнага і (або) перыферычных звёнаў кашлевага рэфлексу. Процівакашлевыя сродкі ўжываюць пры сухім кашлі, пры кашлі з макротай процівакашлевыя сродкі проціпаказаны. КласіфікацыяАдрозніваюць процівакашлевыя сродкі цэнтральнага дзеяння, які прыгнечваюць функцыю кашлевага цэнтра, і перыферычнага, якія памяншаюць паток аферэнтных імпульсаў у цэнтральную нервовую сістэму з запалёных слізістых абалонак дыхальных шляхоў. Процівакашлевыя сродкі цэнтральнага дзеяння падзяляюць на апіоідныя (наркатычныя) і неапіоідныя (ненаркатычныя). Наркатычныя процівакашлевыя сродкіАпіоідныя процівакашлевыя сродкі — алкалоіды опіуму ці сінтэтычныя аналагі марфіну (кадэін, этылмарфін) — валодаюць таксама актыўнасцю анальгетыкаў, зніжаюць адчувальнасць дыхальнага цэнтра, павышаюць тонус бронхаў і інш. Пры працяглым ужыванні наркатычныя процівакашлевыя сродкі выклікаюць лекавую залежнасць . Ненаркатычныя процівакашлевыя сродкіДа ненаркатычных процівакашлевых сродкаў цэнтральнага дзеяння адносяць глаўцын і акселадзін; да процівакашлевых сродкаў перыферычнага дзеяння — лібексін. Процікашлевай актыўнасцю валодаюць таксама рэчывы, якія аказваюць слабае анестэзійнае ўздзеянне на слізістыя абалонкі (ментол, фалімінт). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia