Прыгажуня бліскучая
Прыгажуня бліскучая (Calopteryx splendens) — від стракоз сямейства прыгажуняў. АпісаннеСтраказа сярэдніх памераў (даўжыня брушка 34-39 мм, размах крылаў 30-35 мм). Галава, пярэдняспінка, брушка сіне-зялёныя або цёмна-сінія, бліскучыя. Крылы самцоў пасярэдзіне з бліскучай сіняй перавяззю, іх аснова і верхавіна празрыстыя. Цела самак залаціста-зялёнае, крылы бясколерныя з металічнымі зялёнымі папярочнымі жылкамі, птэрастыгма белая. У спакойным стане крылы складзены і падняты вертыкальна ўверх. ПашырэннеПашырэнне: Еўразія, Паўночная Афрыка. Даволі шырока распаўсюджана ў Беларусі. Дарослыя асобіны часцей сустракаюцца па берагах рэк, ручаёў і іншых праточных вадаёмаў. Лічынкі — тыповыя рэафілы, патрабавальныя да чысціні вады і насычэння яе кіслародам. Жывуць сярод воднай расліннасці. Асаблівасці біялогііСтракозы з 2-гадовым цыклам развіцця. Імага паяўляюцца ў канцы вясны. Лёт да пачатку восені, часцей за ўсё каля вады. Яйкі адкладвае ў тканкі водных раслін на глыбіні да 1 м. Лічынкі падоўжныя з 3 хваставымі жабрамі і цёмнымі плямамі на целе, развіваюцца ў слабапраточных рэках і ручаях з глеістым дном і зараснікамі воднай расліннасці. Патрабавальныя да чысціні вады. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia