Прынцып Гюйгенса—Фрэнеля![]() ![]() Прынцып Гюйгенса—Фрэнеля — пастулат хвалевай тэорыі святла, які апісвае распаўсюджванне электрамагнітнай хвалі. ФармулёўкаСветлавое поле ёсць вынік інтэрферэнцыі элементарных другасных хваль, якія выпраменьвае кожны элемент некаторай хвалевай паверхні[1]. АпісаннеГэты прынцып сфармуляваў Фрэнель ў 1818 г., калі апісваў з'яву дыфракцыі. Ён дапоўніў прынцып Гюйгенса (прапанаваны ў 1678 годзе), які сцвярджае, што кожную кропку, куды дайшла хваля, можна лічыць крыніцай другасных хваль, якія распаўсюджваюцца ва ўсе бакі, тым, што гэтыя другасныя хвалі могуць аслабляць і ўзмацняць адна другую, такім чынам інтэрферыраваць. У 1882 г. Густаў Кірхгоф даў строгае матэматычнае абгрунтаванне прынцыпа Гюйгенса—Фрэнеля. Гэты прынцып дазваляе рашаць многія задачы дыфракцыі, не рашаючы для гэтага складаныя ўраўненні Максвела. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia