Прынцып касмічнай цэнзурыПрынцып касмічнай цэнзуры быў сфармуляваны ў 1969 годзе Роджэрам Пенроўзам у наступнай вобразнай форме: «Прырода гідзіцца голай сінгулярнасці». Ён абвяшчае, што сінгулярнасці прасторы-часу з’яўляюцца ў такіх месцах, якія, падобна унутраным абласцях чорных дзірак, схаваныя ад назіральнікаў[1]. Гэты прынцып да гэтага часу не даказаны, і ёсць падставы сумнявацца ў яго абсалютнай правільнасці (напрыклад, калапс пылавога воблака з вялікім вуглавым момантам прыводзіць да «голай сінгулярнасці», але невядома, ці стабільна гэта рашэнне ўраўненняў Эйнштэйна [2][3]). Фармулёўка Пенроўза (моцная форма касмічнай цэнзуры) мяркуе, што прастора-час у цэлым з’яўляецца глабальна гіпербалічнай. Пазней Стывен Хокінг прапанаваў іншую фармулёўку (слабую форму касмічнай цэнзуры), дзе мяркуецца толькі глабальная гіпербалічнасць «будучыні» кампанента прасторы-часу. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia