Прынц-кансортПрынц-кансорт або прынц-муж (Prince consort) — муж кіруючай каралевы, які сам не з'яўляецца манархам (за выключэннем тых выпадкаў, калі ён сам з'яўляецца каралём іншай краіны). Сучаснымі прыкладамі прынцаў-кансартоў з'яўляюцца прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі (муж каралевы Елізаветы II) і прынц Генрых Дацкі (муж каралевы Маргрэтэ II). У прызнанне статуса мужа каралевы яму можа быць нададзены фармальны тытул — прынц, прынц-кансорт (прынц-муж) або кароль-кансорт (кароль-муж). У выпадку смерці каралевы прынц-кансорт становіцца проста прынцам. Аналагічны статус кансорта можа быць прысвоены таксама і жонцы караля, якая становіцца кансорт-каралевай. Прыклад Ганны Паўлаўны Раманавай (1795—1865), жонка караля Нідэрландаў (1792—1849) Вілема II Аранскага. Спіс прынцаў-кансартоўАнглія
Шатландыя
Вялікабрытанія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia