Прышэльцы (фільм)
«Прышэ́льцы» (фр.: Les Visiteurs, літаральна «Візіцёры») — французская камедыя 1993 года рэжысёра Жана-Мары Пуарэ. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Жан Рэно, Крысціян Клаўе. Фільм заняў першае месца ў французскім пракаце ў 1993 годзе і займае пятае месца ў спісе самых касавых карцін Францыі за ўвесь час.[5] Фільм мае адкрыты фінал, дзякуючы чаму пасля поспеху быў зняты лагічны працяг «Прышэльцы 2: Калідоры часу» (1998). СюжэтФранцыя 1122 год. Граф Годфруа дэ Манмірай стаўшы ахвярай праклёну злой вядзьмаркі, забівае бацьку сваёй нявесты. Годфруа звяртаецца за дапамогай да чараўніка Эўсебіуса, які прапануе графу адправіцца па калідорах часу ў мінулае і выправіць сваю памылку. Дэ Манмірай згаджаецца на гэтую прапанову, але з-за памылкі чараўніка ён і яго слуга трапляюць у 90-я гады нашага часу. У ХХ стагоддзі іх чакае шмат прыгод і сустрэча са сваімі нашчадкамі... У ролях
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia