Прэзідэнт Ізраіля

Прэзідэнт Ізраіля
іўр.: נשיא מדינת ישראל
Пасаду займае
Іцхак Герцаг
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Beit HaNassi[d]
Прызначаецца Кнесет
Тэрмін паўнамоцтваў 7 год
Пасада з’явілася 16 лютага 1949
president.gov.il (іўрыт)
president.gov.il/… (англ.)
president.gov.il/… (ар.)

Прэзідэнт Ізраіля (іўр.: נשיא מדינת ישראל) — кіраўнік дзяржавы Ізраіль. Ізраіль — парламенцкай рэспублікай, яго Прэзідэнт выконвае галоўным чынам прадстаўніцкія і цырыманіяльныя функцыі; рэальныя паўнамоцтвы мае кіраўнік урада. Прэзідэнта выбірае Кнэсет на сямігадовы тэрмін, адна і тая асоба не можа быць выбрана Прэзідэнтам на болей за адзін тэрмін (да 1993 года — не болей за два пяцігадовыя тэрміны). Правы і абавязкі Прэзідэнта, а таксама парадак яго выбрання вызначаны ў асноўным законе «Прэзідэнт дзяржавы».

Прэзідэнт Ізраіля, інаўгурацыі якога адбылася 2 чэрвеня 2021 года — Іцхак Герцаг.

Правы і абавязкі

Паводле параграфа 11 закона «Прэзідэнт дзяржавы», Прэзідэнт падпісвае законы, прынятыя Кнэсетам, і міжнародныя дамовы, акрамя законаў, якія тычацца інстытута прэзідэнцтва, а таксама прымае даверчыя граматы ад амбасадараў замежных дзяржаў. На Прэзідэнта ўскладзена прызначэнне суддзяў, паслоў і консулаў Ізраіля за мяжой, а таксама іншых службовых асоб; на практыцы гэта функцыя носіць выключна цырыманіяльны характар, бо параграф 12 закона вызначае, што Прэзідэнт мае права падпісваць толькі дакументы, завізаваныя кіраўніком або адным з міністраў урада (за выключэннем дакументаў, якія датычацца фарміравання ўрада і роспуску Кнэсета).

Прэзідэнт мае права памілавання злачынцаў; зніжэння тэрміну і цяжкасці пакаранняў, накладзеных судом. Кожны грамадзянін Ізраіля, асуджаны на пазбаўленне волі, можа адзін раз за жыццё звярнуцца да Прэзідэнта з прашэннем пра памілаванне. Кожная просьба будзе разгледжана індывідуальна. З прашэннем пра памілаванне асуджанага могуць звярнуцца і іншыя грамадзяне Ізраіля; такім чынам быў памілаваны тэрарыст Самір Кунтар.

Параграф 11 таксама вызначае, што Прэзідэнт павінен выконваць абавязкі, звязаныя з фармаваннем урада, якія вызначаны ў асноўным законе «Пра ўрад». Паводле закона «Пра ўрад», у абавязкі прэзідэнта ўваходзіць выбар кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра з ліку выбраных членаў Кнэсета. Гэтаму кандыдату даручаецца фармаванне ўрада. Прызначэнне кандыдата ў прэм’ер-міністры робіцца пасля выбараў у Кнэсет, у выпадку адстаўкі дзейнага кіраўніка ўрада ці прыняцця вотуму недаверу дзейнаму ўраду. Звычайна, мандат на фармаванне ўрада атрымлівае лідар партыі, якая набрала найбольшую колькасць галасоў на выбарах, аднак двойчы ў гісторыі Ізраіля прэзідэнты прымалі іншае рашэнне: у 1950 годзе пасля адстаўкі першага ўраду Ізраіля, калі Давід Бен-Гурыён не змог сфармаваць новы ўрад, гэта было даручана лідару прагрэсіўнай партыі Пінхасу Розену, нягледзячы на тое, што яго партыя мела толькі пяць месцаў у Кнэсеце. Спроба Розена таксама не ўдалася, і ўрэшце новы ўрад узначаліў Бэн-Гурыён. Пасля выбараў 2009 года фарміраванне ўрада было даручана Біньяміну Нетаньяху, хоць партыя, якую ён узначальвае, Лікуд, заняла на выбарах другое месца, атрымаўшы 27 мандатаў, а найбольшую колькасць — 28 — атрымала партыя Кадзіма.

Выбары і адхіленне ад пасады

Удзел у выбарах

Кожны грамадзянін Ізраіля, які стала жыве ў краіне, мае права вылучыць сваю кандыдатуру на пост Прэзідэнта.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya