Прэм’ер-міністр Фінляндыі
Прэм’ер-міністр (фінск.: pääministeri, шведск.: statsminister) — кіраўнік урада Фінляндыі. Абіраецца парламентам краіны і затым фармальна прызначаецца прэзідэнтам. Сыходзіць у адстаўку разам з усім урадам пасля кожных парламенцкіх выбараў, а таксама па рашэнні прэзідэнта краіны пры страце даверу парламентам, па асабістай заяве і ў некаторых іншых выпадках. З 20 чэрвеня 2023 года пасаду прэм’ер-міністра займае Петэры Орпа — старшыня партыі Нацыянальная кааліцыя, Петэры Орпа ўзначаліў кааліцыйны ўрад чатырох партый (Нацыянальная кааліцыя, Сапраўдныя фіны, Шведская народная партыя, Хрысціянскія дэмакраты). Узначалены ім кабінет стаў 77-м па ліку ў гісторыі краіны[8]. У цэлым у перыяд з моманту атрымання незалежнасці ў 1917 годзе было зроблена 68 прызначэнняў на пасаду кіраўніка ўрада; гэту пасаду займалі 47 чалавек, некаторыя з іх прызначаліся на гэту пасаду некалькі разоў (К. Каліа — чатыры разы, К.-А. Фагерхольм і К. Сорса — па тры разы). Даўжэй за ўсіх на пасадзе прэм’ер-міністра знаходзіўся Паава Ліпанен — 2928 дзён, на пасадзе міністра — Ёханес Віралайнен — 6169 дзён. Спіс прэм’ер-міністраў ФінляндыіКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia