Прэтарыянская прэфектура Усходу

Чатыры прэтарыянскія прэфектуры, паводле Notitia Dignitatum, каля 400 н.э. Прэтарыянская прэфектура Усходу пазначана сінім

Прэтарыянская прэфектура Усходу (лац.: praefectura praetorio Orientis, грэч. ἔπαρχότητα/ὑπαρχία τῶν πραιτωρίων τῆς ἀνατολῆς) — адна з самых вялікіх прэфектур Рымскай імперыі.

Цэнтр прэфектуры знаходзіўся ў сталіцы ўсходняй часткі імперыі — Канстанцінопалі. Усходні прэфект быў самым магутным чалавекам пасля імператара. Прэфектура была створана пасля смерці Канстанціна I Вялікага ў 337 годзе, калі імперыя была падзелена паміж яго сынамі: Канстанцінам II, Канстантам і Канстанцыем II, які атрымаў панаванне на Усходзе, арганізаваўшы прэфектуру. Складалася з пяці дыяцэзій: Фракія, Азія, Понт, Усход і Егіпет. Існавала прэфектура да канца VII стагоддзя, калі арабы заваявалі Егіпет, а славяне пачалі ўварванне на Балканах.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya